БЕЛ Ł РУС

З Неймара знялі абвінавачванні ў згвалтаванні з-за недахопу доказаў

30.07.2019 / 10:57

Nashaniva.com

Генеральная пракуратура бразільскага горада Сан-Паўлу заявіла, што закрыла справу аб згвалтаванні, распачатую ў дачыненні славутага футбаліста Неймара, з-за недахопу доказаў, піша ВВС.

Расследаванне пачалося пасля таго, як бразільская мадэль Наджыла Трынідадэ паскардзілася, што футбаліст нібыта напаў на яе ў парыжскім гатэлі. Яна сцвярджала, што Неймар прыехаў у гатэль п'яны, агрэсіўна сябе паводзіў і згвалціў яе.

Сам Неймар абвяргаў абвінавачванні і сцвярджаў, што гаворка ідзе пра спробу вымагальніцтва.

Справа мела шырокі грамадскі рэзананс у Бразіліі.

У чэрвені нападнік французскага клуба «Пары Сен-Жэрмен» апублікаваў у «Інстаграме» сяміхвіліннае відэа, у якім паведаміў, што яго абвінавацілі ў згвалтаванні. Ён таксама апублікаваў скрыншоты перапіскі з нейкай жанчынай у WhatsАpp.

Неймар падкрэсліў, што апублікаваў гэтыя матэрыялы, каб «даказаць, што на самой справе нічога не было».

Трынідадэ, у сваю чаргу, апублікавала відэаролік, на якім нібыта запісаная сварка паміж ёй і футбалістам.

Пазней паліцыя распачала справу аб паклёпе ў дачыненні да мадэлі, падчас працэсу яна змяніла некалькі адвакатаў.

Цяпер у пракурораў ёсць 15 дзён, каб яшчэ раз вывучыць справу Неймара, пасля чаго суд прыме канчатковае рашэнне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула