У Мінску на дзіцячую пляцоўку сеў рой пчол ФОТЫ
Здарэнне адбылося 29 ліпеня на вуліцы Адзінцова.
Мясцовыя жыхары заўважылі, што дзіцячая горка неяк незвычайна «гудзе». Аказалася, што там размясціўся рой пчол.
Фота з суполкі «У кантакце» «Мінск зараз».
Пільныя гараджане адразу выклікалі ратавальнікаў.
У прэс-службе МНС пацвердзілі, што такі выклік сапраўды быў.
Фота з суполкі «У кантакце» «Мінск зараз».
«Раі вос для Мінску з’ява не такая і рэдкая, імі займаецца санстанцыя. Але калі існуе небяспека для здароўя, асабліва дзяцей, то гэта, канечне, справа МНС. Ратавальнікі на такія выклікі прыязджаюць у спецыяльнай форме, збіраюць насякомых у пакеты. Вос спальваюць. А ўчорашніх пчол перадалі іх гаспадару, які знаходзіўся там, на пляцоўцы», — расказалі ў прэс-службе МНС.
Фота з суполкі «У кантакце» «Мінск зараз».