БЕЛ Ł РУС

Чалавецтва можа з'есці ўсіх жабаў

2.02.2009 / 16:10

cz

Навукоўцы б’юць трывогу — людзі ядуць зашмат жабаў. Апетыты гурманаў гэткія, што некаторым відам паўзуноў пагражае знікненне.

Навукоўцы б’юць трывогу — людзі ядуць зашмат жабаў. Апетыты гурманаў гэткія, што некаторым відам земнаводных пагражае знікненне, — перасцерагаюць навукоўцы з Аўстраліі, Сінгапура й ЗША.

Хоць дакладных звестак па спажыванні жабаў не існуе, навукоўцы прыкінулі, што кожны год чалавецтва з’ядае каля 11 тысяч тонаў далікатэснага мяса.

А тым часам і без таго сама меней 30 адсоткаў усіх відаў амфібіяў знаходзяцца пад пагрозай вымірання — з-за знішчэння прыроднага асяроддзя , хваробаў ды глабальнага пацяплення.

Навукоўцы заклікаюць да кантролю рынка «жабявічыны», абавязковай сертыфікацыі ды іншых рэгулявальных захадаў, — распавядае MEMBRANA.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула