БЕЛ Ł РУС

14-гадовы падшыванец скінуў пракатны ровар у раку і зняў гэта на ВІДЭА

31.07.2019 / 19:9

Nashaniva.com

14-гадовы падлетак-падшыванец скінуў пракатны ровар у ваду на Зыбіцкай у Мінску. Згодна з заявай, якая паступiла ад кампаніі, што займаецца пракатам ровараў, кошт пашкоджанай маёмасці — 728 рублёў, паведамляе Следчы камітэт.

Прыяцель падазраванага фіксаваў хуліганства на відэа. Пасля яго апублікавалі ў інстаграме.

Завялі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства» (ч.1 арт.339 КК). Хлопца затрымалі.

Адказнасць па гэтым артыкуле пачынаецца з 14 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула