БЕЛ Ł РУС

Ізраіль ужыў F-35I супраць Ірана ў Іраку

31.07.2019 / 20:44

Nashaniva.com

19 і 28 ліпеня ВПС Ізраіля нанеслі ўдары па лагеры Ашраф і базе Аль-Хашд аш-Шаабі з іранскімі вайсковымі дарадцамі і зброяй, адпаведна, размешчанымі на паўночны ўсход ад Багдада, паведамляе The Aviationist

Фота: Celia Garion via IAF

Выданне піша, што ў першы дзень удары наносіліся адным ці некалькімі ізраільскімі знішчальнікамі пятага пакалення F-35I Adir, якія з боку Іраку падляцелі на адлегласць каля 80 кіламетраў да мяжы з Іранам.

The Aviationist адзначае, што F-35I Adir маглі выкарыстоўвацца і ў другі дзень удараў. Паводле выдання, для выканання такіх місій самалётам патрабуецца пераадолець не менш за тысячу кіламетраў у «рэжыме невідзімкі» («першага дня вайны»), калі зброя павінна размяшчацца выключна ўнутры знішчальніка. The Aviationist дапускае магчымасць выкарыстання паветранай дазапраўкі F-35I Adir у такіх місіях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула