БЕЛ Ł РУС

Трамп прапанаваў Пуціну дапамогу ў тушэнні пажараў у Сібіры

1.08.2019 / 09:28

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп патэлефаваў Уладзіміру Пуціну, каб прапанаваць дапамогу ў тушэнні пажараў у Сібіры. Пра гэта паведаміла прэс-служба Крамля.

«Прэзідэнт ЗША прапанаваў дапамагчы Расіі ў барацьбе з ляснымі пажарамі ў Сібіры», — гаворыцца ў паведамленні.

Пуцін, у сваю чаргу, «выказаў шчырую падзяку за такое ўважлівае стаўленне» і адказаў, «што расійскі бок пры неабходнасці ім скарыстаецца».

Як адзначаюць у Крамлі, размова адбылася па ініцыятыве амерыканскага боку.

Прэс-служба Крамля адзначае, што ў Маскве тэлефанаванне інтэрпрэтавалі як жаданне Трампа аднавіць поўнафарматныя адносіны між краінамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула