БЕЛ Ł РУС

Заўтра пачнецца Усебеларускі хрэсны ход, ён прымеркаваны да 180-годдзя «ўз'яднання беларускіх уніятаў з Праваслаўнай царквой»

1.08.2019 / 13:00

Nashaniva.com

2 жніўня пачнецца Усебеларускі хрэсны ход, прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 180-годдзя Полацкага сабору, на якім адбылося, як паведамляе афіцыйны сайт БПЦ, «уз'яднанне беларускіх уніятаў з Праваслаўнай царквой».

З Брэста, пасля богаслужэння ў Свята-Афанасьеўскім манастыры, паломнікі накіруюцца ў Пружаны. Да 10 жніўня плануецца пешшу дайсці да Успенскага Жыровіцкага манастыра. Значнымі пунктамі маршруту будуць Карэлічы і Заслаўе. У пачатку верасня вернікі накіруюцца праз Докшыцы і Ушачы да Полацка. Ужо 6 верасня пілігрымы наведаюць полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр. Агульная працягласць шляху — прыкладна 620 кіламетраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула