БЕЛ Ł РУС

У Гродне смаркач на «Мерседэсе» двойчы падрэзаў і спыніў аўтобус ВІДЭА

1.08.2019 / 15:42

Nashaniva.com

У Гродне на вуліцы Будзёнага кіроўца Mercedes падрэзаў гарадскі рэйсавы аўтобус і цалкам спыніўся. Падышоўшы да кіроўцы грамадскага транспарту, мужчына з Mercedes заявіў: маўляў, машына зламалася. Канфлікт пачаўся яшчэ на вуліцы Карла Маркса, каля Галоўпаштамта. Кіроўца аўтобуса даслаў у рэдакцыю autogrodno.by відэа.

На запісе бачна, што каля з'езду на вуліцу Будзёнага кіроўца Mercedes спрабуе ўклініцца другім шэрагам. У гэтым месцы такое здараецца: паласа для павароту направа часта запаўняецца грамадскім транспартам і кіроўцы легкавікоў спрабуюць аб'ехаць затор.

Так ці інакш, Mercedes не змог стаць перад аўтобусам — разгарэўся канфлікт.

— Кіроўца Mercedes падрэзаў аўтобус двойчы, — напісаў аўтар відэа. — У аўтобусе быў поўны салон пасажыраў. А што адбывалася, на відэа ўсё бачна і зразумела.

Паколькі сітуацыя вядомая толькі з аднаго боку, узнікае пытанне: што такога магло адбыцца паміж кіроўцамі, каб выклікаць настолькі агрэсіўныя паводзіны? Не выключана, што не апошнюю ролю адыгралі «моцныя слоўцы», сказаныя ў бок кіроўцы Mercerdes.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула