БЕЛ Ł РУС

Футбольная мыльная опера скончылася

3.02.2009 / 09:13

nn.by

Аршавін падпісаў кантракт з лонданскім «Арсеналам» на 3,5 гады. Сума склала 24 мільёны даляраў ЗША.

27‑гадовы форвард «Зеніта» Андрэй Аршавін падпісаў кантракт з замежным клубам — лонданскім «Арсеналам» да 2012 году.

Сума здзелкі склала 16,5 млн фунтаў (24 млн даляраў), паведамляе Спорт‑Экспресс.

Размовы пра сыход Аршавіна ў замежны клуб узніклі яшчэ падчас чэмпіянату Еўропы па футболе, у чэрвені 2008 г. Аднак перамовы скончыліся ні чым. «Зеніт» патрабаваў, напрыклад, ад «Барселоны» занадта вялікую суму.

І цяпер піцерскі клуб настойваў на суме 20 млн фунтаў, «Арсенал» казаў пра 12 млн. Урэшце сышліся ледзь не на сярэднім арыфметычным — 16,5 млн фунтаў (24 млн даляраў).

«Арсенал» павінен быў гуляць сёння ў матчы Кубка Англіі супраць «Кардыфа», але праз магутны снегапад, што абрынуўся на Лондан, сустрэча перанасена на 16 лютага, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Магчыма, што ён выйдзе на поле ўжо 8 лютага, калі адбудзецца паўночналонданскае дэрбі.

«Арсенал» завітае на «Уайт Харт Лэйн» да «Тотэнхэма». За шпораў выступае - і вельмі паспяхова, 12 мячоў ужо на разунку - партнёр па зборнай Раман Паўлючэнка.

Дарэчы ў «Тотэнхем» вярнуўся ўчора форвард зборнай Ірландыі Робі Кін, які некалькі месяцаў правёў у «Ліверпулі», але так і не здабыў даверу трэнера Рафаэля Бенітэса.

Заваленая снегам арэна «Арсенала», фота arsenal.com

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула