БЕЛ Ł РУС

Пад Наваполацкам матацыкліст збіў дзвюх жанчын

2.08.2019 / 09:18

Nashaniva.com

Жыхар Наваполацка, кіруючы матацыклам Honda, наехаў на дзвюх навапалачанак, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

ДТЗ адбылося 1 жніўня ў Полацкім раёне на шостым кіламетры аўтадарогі «Наваполацк-Полацк». Кіроўца 1975 года нараджэння не паспеў зрэагаваць на жанчын, якія пераходзілі дарогу.

Усе ўдзельнікі ДТЗ атрымалі траўмы і дастаўленыя ў бальніцу.

У 2010 годзе той матацыкліст быў пазбаўлены правоў за язду ў п'яным выглядзе, а ў 2012 яго прыцягвалі за кіраванне транспартным сродкам без правоў.

Зноў навапалачанін здаў на правы каля дзвюх месяцаў таму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула