БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Масквы загарэўся стогадовы дом, плошча пажара — 5 тысяч метраў

3.08.2019 / 09:45

Nashaniva.com

Пажар пачаўся раніцай у суботу ў 4-павярховым будынку 1917 года пабудовы на вуліцы Дубінінскай у цэнтры расійскай сталіцы, паведамляюць інфармагенцтвы. Плошча пажару, паводле ацэнак ратавальнікаў, складала 5 тысяч квадратных метраў, будынак абрынуўся. 

Падчас спробаў лакалізаваць агонь пацярпеў пажарны. Была небяспека, што полымя перакінецца на суседнія будынкі і АЗС. Ратавальнікі задзейнічалі верталёт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула