БЕЛ Ł РУС

У кітайскага прэм’ера шпурнулі красоўкай

3.02.2009 / 10:15

Nashaniva.com

Вэнь Цзябао выступаў у панядзелак з прамовай у Кэмбрыджскім універсітэце.

У кітайскага прэм’ер‑міністра Вэня Цзябао запусцілі красоўкай падчас яго візіту ў Брытанію.

Вэнь Цзябао выступаў у панядзелак з прамовай у Кэмбрыджскім універсітэце, калі малады чалавек, што знаходзіўся ў зале, нечакана шпурнуў у яго чаравік.

Абутак прызямліўся больш чым у метры ад Вэня Цзябао.

Перад тым, як шпурнуць красоўку, малады чалавек закрычаў: «Як універсітэт можа поўзаць перад гэтым дыктатарам?»

Але аўдыторыя не падтрымала гэты ўчынак. Калі хлопца выводзілі з залы, многія крычалі яму «Сорам і ганьба».

Выпадак у Кембрыджы нагадаў інцыдэнт, што здарыўся з Джорджам Бушам падчас ягонага апошняга візіту ў Ірак, калі тамтэйшы журналіст запусціў у яго таксама чаравіком.

Паводле Бі-Бі-Сі

Вэнь Цзябао

Тая самая красоўка, фота daylife.com

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула