БЕЛ Ł РУС

Новы pARTisan

3.02.2009 / 11:36

Лявон К.

Выйшаў восьмы нумар альманаху сучаснае беларускае культуры pARTisan, прысвечаны веры і ролі Боскага ў творчасці.

Філосафы Алесь Анціпенка і Валянцін Акудовіч спрачаюцца пра вышэйшы розум у зорным небе. Інтэрв’ю пра Бога і Мастацтва з сучаснымі беларускім мастакамі Андрэем Дурэйкам, Ганна Сакаловай і Алегам Юшком.Андрэй Расінскі піша пра помнікі Леніну, пра культ поп-зорак, пра празмернае пакланенне перад Радзімай як новы від свецкага паганства.

З літаратуры – урыўкі з раману польскага пісьменніка беларускага паходжання Ігнацыя Карповіча ў перакладзе Марыйкі Мартысевіч, артыстычнае эсэ Адама Глобуса пра Вільню, вершы Ігара Бабкова і Веры Бурлак, а таксама ўрыўкі з новага хуліганскага раману Артура Клінава «Шалом». А яшчэ – рэцэнзіі на айчынныя кніжкі, кружэлкі і кінастужкі (ёсць і такія). На тле тэкстаў узоры выдатнага сучаснага мастацтва.

Глядзі таксама:
Прэзентацыя Партызана і новы праект

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула