БЕЛ Ł РУС

Пад Брэстам «Фальксваген» збіў лася — кіроўца ў цяжкім стане

5.08.2019 / 12:48

Nashaniva.com

Аварыя здарылася раніцай 5 жніўня на 28-м кіламетры аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск-мяжа РФ». 39-гадовы жыхар Жабінкаўскага раёна на «Фольксвагене Пасат» здзейсніў наезд на лася, паведамляе УВД Брэсцкага аблвыканкама.

Фота УВД Брэсцкага аблвыканкама.

У выніку сутыкнення «Пасат» з'ехаў у кювет і спыніўся ў канаве. Кіроўца з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў бальніцу, лось загінуў на месцы аварыі.

Такія здарэнні — непрадказальныя для кіроўцаў. Асноўная абарона ў такой сітуацыі — выкарыстанне рамянёў бяспекі, раяцьу ДАІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула