БЕЛ Ł РУС

Зяленскі змяніў камандуючага на Данбасе

6.08.2019 / 07:19

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зеленскі прызначыў генерал-лейтэнанта Уладзіміра Краўчанку камандзірам аб'яднаных сіл, піша bbc.com.

Да гэтага ён звольніў Аляксандра Сырскага, кіраўніка аперацыі аб'яднаных сіл на Данбасе, і адразу ж прызначыў яго на пасаду камандуючага Сухапутнымі войскамі Узброеных Сіл Украіны.

Да сённяшняга дня Уладзімір Краўчанка быў камандзірам войскаў аператыўнага камандавання «Поўнач» з цэнтрам у Чарнігаве, які пашыраўся на паўночныя рэгіёны Украіны.

Краўчанка жанаты. Ён задэклараваў супольную кватэру з жонкай у горадзе Уладзімір-Валынскі ў Валынскай вобласці, якую набыў у 2007 годзе.

У 2017 годзе ён атрымаў зямельны ўчастак пад Чарнігавам. Мае аўтамабіль Mersedes Benz 1998 года.

За мінулы год ён афіцыйна зарабіў 314 тысяч грывень (каля 12 тысяч даляраў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула