БЕЛ Ł РУС

Залатыя ручкі

3.02.2009 / 15:21

Мінскія школьніцы абрабавалі грамадзяніна Лівіі.

Цэнтральным РУУС Мінска заведзена крымінальная справа паводле арт 205 ч.2 КК у дачыненні да двух 14-гадовых школьніц.

Чатырнаццацігадовыя вучаніцы сталічных школ, знаходзячыся ў гасцях у кватэры 32-гадовага грамадзяніна Лівіі, скралі гаманец, у якім былі $170, 20 еўра і 15 тыс. беларускіх рублёў.

Школьніцы пасля правядзення следчых дзеянняў былі адпушчаны пад абяцанне пра яўку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула