БЕЛ Ł РУС

Былая баскетбалістка юніёрскай зборнай Беларусі памерла ў 18 гадоў

6.08.2019 / 12:22

Nashaniva.com

Выхаванка магілёўскай школы баскетбола Яна Зубарэнка памерла 1 жніўня, паведамляе прэс-служба БФБ. Развіталіся з Янай 6 жніўня на Пашкоўскіх могілках у Магілёве.

Улетку 2018 года дзяўчына ўдзельнічала ў чэмпіянаце свету ў Мінску ў складзе зборнай Беларусі U-17. Раней Яна брала ўдзел у чэмпіянатах Еўропы U-16 (2017), U-18 (2018) і Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю (2017).

Летась яна паступіла ў Беларускі дзяржаўны універсітэт і завяршыла кар'еру ў спорце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула