БЕЛ Ł РУС

Войска Пакістана гатовае падтрымаць Кашмір, у якога забралі аўтаномію

6.08.2019 / 13:45

Nashaniva.com

Начальнік штаба сухапутных войскаў Пакістана заявіў, што пакістанская армія падтрымае жыхароў індыйскага штата Джаму і Кашмір у сувязі з рашэннем Нью-Дэлі адмяніць асаблівы статус рэгіёну, піша ТАСС.

«Армія Пакістана да самага канца будзе цвёрда падтрымліваць праведную барацьбу жыхароў [індыйскага] Кашміра, - падкрэсліў генерал. - Мы гатовыя да любых дзеянняў для выканання нашых абавязацельстваў».

Раней прэм'ер-міністр Пакістана Імра Хан заявіў, што адмена Індыяй асаблівага статусу штата Джаму і Кашмір прывядзе да краху міру і стабільнасці ў рэгіёне.

Джаму і Кашмір меў аўтаномію, уласны сцяг. Законы, прынятыя цэнтральным урадам, павінны былі праходзіць адабрэнне мясцовай асамблеі. Жыхары іншых рэгіёнаў Індыі не мелі права купляць у Кашміры зямлю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула