БЕЛ Ł РУС

Пакістан забараніў індыйскія фільмы

8.08.2019 / 20:35

Nashaniva.com

Пакістан прыпыніў чыгуначныя зносіны з Індыяй і забараніў пракат індыйскіх фільмаў у кінатэатрах на фоне росту напружанасці ў адносінах паміж дзвюма краінамі з-за спрэчнага рэгіёну Кашмір.

«Ні адно індыйскае кіно не будзе паказана ні ў адным пакістанскім кінатэатры. Прадстаўленні, фільмы і іншы індыйскі кантэнт будуць цалкам забароненыя ў Пакістане», — заявіў у Twitter дарадца прэм'ер-міністра Пакістана.

Пакістан таксама прыпыніў рух цягніка Samjhota Express — адзінага, які злучае Індыю і Пакістан.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула