БЕЛ Ł РУС

BMW насмерць збіла аднаго з пешаходаў, якія ўвечары перабягалі МКАД

9.08.2019 / 7:40

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 8 жніўня каля 21.00, паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца іншамаркі 1981 года нараджэння рухаўся з боку праспекта Пераможцаў у бок вуліцы Ціміразева, калі раптам праезную частку пачалі перабягаць два чалавекі. Аднаго з пешаходаў (мужчыну 1991 года нараджэння) аўтамабіль збіў.

Ад атрыманых траўмаў малады чалавек памёр на месцы. Яго таварыш з месца здарэння ўцёк.

Ідзе праверка, высвятляюць акалічнасці трагедыі, фізічны стан удзельнікаў ДТП, шукаюць другога пешахода.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула