БЕЛ Ł РУС

Следчыя расказалі, за што затрымалі мэра Жодзіна

9.08.2019 / 09:48

Nashaniva.com

Галоўнае ўпраўленне па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта завяршыла расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога старшыні Жодзінскага гарвыканкама, 57-гадовага Юрыя Шарага, паведамляе прэс-служба СК.

Юрыя Шарага затрымалі ў лістападзе 2018-га.

Яго вінавацяць у здзяйсненні злачынстваў супраць інтарэсаў службы, у тым ліку «звязаных з забеспячэннем беспадстаўнага пералічэння грашовых сродкаў у асабліва буйным памеры прадпрымальнікам, з якімі падтрымліваў сяброўскія адносіны».

Акрамя таго, былы мэр Жодзіна абвінавачваецца ў атрыманні хабараў, за якія ён нібыта «спрыяльна вырашаў пытанні ў інтарэсах прыватных арганізацый-забудоўшчыкаў аб будаўніцтве шматкватэрных жылых дамоў у Жодзіне» і ўвядзенні тых дамоў у эксплуатацыю.

З кіраўнікамі некаторых суб'ектаў гаспадарання, адзначаюць следчыя, мэр меў адносіны выяўна неслужбовага характару.

Старшыня Жодзінскага гарвыканкама быў затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС і УУС Мінаблвыканкама непасрэдна пасля атрымання хабару. Разам з ім затрымалі дзвюх асоб, што перадавалі хабар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула