БЕЛ Ł РУС

У Бішкеку ноччу пачаліся беспарадкі, затрыманыя дзясяткі прыхільнікаў экс-прэзідэнта Атамбаева

9.08.2019 / 10:42

Nashaniva.com

У ноч з 8 на 9 жніўня каля паўтары тысячы прыхільнікаў затрыманага напярэдадні экс-прэзідэнта Алмазбека Атамбаева паспрабавалі ўчыніць беспарадкі.

«Невядомыя ў масках і з палкамі ў руках мелі намер трапіць у будынак парламента Кыргызскай Рэспублікі, у гандлёвыя цэнтры і супермаркеты. Акрамя гэтага, неўпаўнаважаныя асобы, парушаючы грамадскі парадак, перакрывалі дарогі», паведамляе ГУУС Бішкека.

Міліцыя затрымала больш за сорак чалавек. Ідзе пошук завадатараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула