БЕЛ Ł РУС

Расія на ваенных вучэннях разыгрывае блакаванне Балтыйскага мора

9.08.2019 / 21:47

Nashaniva.com

Міністэрства абароны Латвіі заявіла, што Расія ў сваіх ваенных вучэннях «Шчыт акіяна» разыгрывае сцэнарый перакрыцця Балтыйскага мора. Пра гэта паведамляе Delfi.

Караблі расійскага флоту праводзяць вучэнні «Шчыт акіяна» з 1 па 9 жніўня ў Балтыйскім моры. Апроч іншага, вучэнні праходзяць у Нарвежскім і Паўночным марах.

Паводле інфармацыі Мінабароны Латвіі, расійскі флот вучыцца блакаваць марскія шляхі, каб ускладніць доступ сіл НАТА да Балтыйскага мора.

У вучэннях бяруць удзел 10 600 вайскоўцаў, 49 ваенных караблёў і 20 караблёў забеспячэння, а таксама больш за 50 вайсковых лятальных апаратаў.

Менавіта з гэтымі вучэннямі звязаная падвышаная актыўнасць расійскіх вайскоўцаў і паветраных судоў у раёне Балтыйскага мора. Напрыклад, учора паблізу мяжы Латвіі заўважылі два знішчальнікі Су-30.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула