БЕЛ Ł РУС

«Росатам» назваў імёны загінулых падчас выбуху ў Архангельскай вобласці

11.08.2019 / 20:5

Nashaniva.com

Расійская дзяржкарпарацыя «Росатам» апублікавала імёны супрацоўнікаў Расійскага федэральнага ядзернага цэнтра - Усерасійскага навукова-даследчага інстытута эксперыментальнай фізікі (РФЯЦ-ВНИИЭФ, Саров, Ніжагародская вобласць), якія загінулі падчас выбуху ў Архангельскай вобласці.

Гэта Аляксей В'юшын, Яўгеній Каратаеў, Вячаслаў Ліпшаў, Сяргей Пічугін, Уладзіслаў Яноўскі.

У паведамленні «Росатама» загінуўшых назвалі нацыянальнымі героямі і элітай Сараўскага ядзернага цэнтра. Усе яны прадстаўленыя да дзяржаўных узнагарод.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула