БЕЛ Ł РУС

Пласіда Дамінга абвінавацілі ў дамаганнях

13.08.2019 / 11:02

Nashaniva.com

Фота з Вікіпедыі

Некалькі жанчын абвінавацілі іспанскую оперную зорку Пласіда Дамінга ў сэксуальных дамаганнях, паведамляе Associated Press.

Жанчыны сцвярджаюць, што спявак схіляў іх да сэксуальнай блізкасці, абяцаючы ім ролі, і перашкаджаў іх кар'еры, атрымліваючы адмову. Усяго ў дамаганнях яго абвінавацілі восем спявачак і адна танцоўшчыца. Непрыстойныя прапановы яны атрымлівалі з 1980-х гадоў.

Таксама некалькі дзясяткаў артыстаў тэатра пацвердзілі, што былі сведкамі непрымальных паводзінаў Пласіда Дамінга. Сам артыст абвінавачванні адмаўляе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула