БЕЛ Ł РУС

У Расіі захацелі скараціць працоўны тыдзень

13.08.2019 / 13:10

Nashaniva.com

У Расіі прапанавалі разгледзець ідэю скарачэння працоўнага тыдня да чатырох дзён без зніжэння заробкаў. З такой ініцыятывай выступіла Федэрацыя незалежных прафсаюзаў.

У арганізацыі нагадалі, што ў чэрвені магчымасць скарачэння працоўнага тыдня ў Расіі не выключыў прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў. У прафсаюзе заявілі, што падтрымліваюць гэтую ініцыятыву, і скарачэнне працоўнага тыдня можа стаць сродкам аптымізацыі часу працы і адпачынку.

У прафсаюзе адзначылі, што высокапрадукцыйная праца ў асобных краінах, галінах і на прадпрыемствах ужо зрабілі 35-гадзінны працоўны тыдзень рэальнасцю. Там дадалі, што ў цэлым працягласць працоўнага часу ў свеце паступова зніжаецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула