БЕЛ Ł РУС

Пад Віцебскам машына, якую буксіравалі, пратараніла бетонны плот

13.08.2019 / 13:55

Nashaniva.com

Фота ДАІ Віцебска

Здарэнне адбылося ў гарадскім пасёлку Віцьба 12 жніўня, паведамляе ДАІ вобласці.

Легкавік, які быў на буксіры на гнуткай счэпцы, пратараніў бетонны плот.

40-гадовая кіроўца кажа, што ў нейкі момант не справілася з кіраваннем, пасля чаго машына магла сутыкнуцца з аўтамабілем наперадзе, таму яна павярнула направа.

Быў пашкоджаны і аўтамабіль, які знаходзіўся за агароджай.

Фота ДАІ Віцебска

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула