БЕЛ Ł РУС

Што гэта значыць для вернікаў Мядзельшчыны?

6.02.2009 / 12:14

Зміцер Вінаградаў, Мядзел

з пошты Рэдакцыі

У №17 ад 4 лютага гэтага года, народная газета Мядзельскага раёна (афіцыйны друкаваны орган райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў) «Нарачанская зара» на 1‑й старонцы ў рубрыцы «У райвыканкаме» змясціла цікавы ў нейкім сэнсе артыкул:

«Для ажыццяўлення кантролю за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацый распараджэннем старшыні райвыканкама створана адпаведная камісія. Яе дзейнасць будзе накіроўваць намеснік старшыні райвыканкама Н.В.Герновіч, а намеснікам старшыні камісіі з’яўляецца начальнік аддзела ўнутраных спраў А.К.Балюк. У складзе камісіі таксама прадстаўнікі пракуратуры, аддзелаў адукацыі і культуры, іншых раённых службаў, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі».

І што б гэта значыла? Цікава, а якую ж ролю ў працы гэтай камісіі адвядуць святарам?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула