БЕЛ Ł РУС

А ў выхадныя — ужо дождж…

5.02.2009 / 10:35

Nashaniva.com

На поўдні да плюс 7 градусаў. Снег будзе інтэнсіўна расставаць.

У блiжэйшыя днi Беларусь апынецца пад уплывам вобласцi панiжанага цiску, сфармiраванага ў вiльготным i даволi цёплым паветры, што паступае з поўдня Еўропы, паведамiла галоўны сiноптык Белгідраметцэнтра Вольга Фядотава.

Удзень 5 лютага паветра будзе вагацца ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў. У Вiцебскай вобласцi яшчэ захаваецца марознае надвор’е — да мiнус 5 градусаў.

У пятнiцу, 6 лютага, характар надвор’я iстотна не зменiцца.

Паводле папярэднiх звестак, у выхадныя днi пры перамяшчэннi чарговай порцыi вiльготнага i цёплага паветра з Мiжземнамор’я ў краіне ройдуць ападкi ў выглядзе мокрага снегу i дажджу. Уначы тэмпература паветра складзе ад мiнус 5 да плюс 4 градусаў, а днём — ад нуля да плюс 5 градусаў. У паўднёва‑заходнiх раёнах рэспублiкi чакаецца да 7 градусаў вышэй за нуль. Снег будзе iнтэнсiўна раставаць.

Звязда паводле БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула