БЕЛ Ł РУС

У Маладзечне цягнік насмерць збіў 14-гадовага хлопчыка. Той быў у слухаўках

14.08.2019 / 11:56

Nashaniva.com

Сёння раніцай у Маладзечне пасажырскі цягнік насмерць збіў 14-гадовага хлопчыка на чыгуначным пераходзе, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Трагедыя адбылася сёння раніцай у 10 гадзін. Васьмікласнік пераязджаў чыгуначныя шляхі на ровары ва ўстаноўленым месцы, па пешаходным насціле. Хлопчык прапусціў Штадлер, які рухаўся ў напрамку Маладзечна. Але не заўважыў набліжэнне пасажырскага цягніка «Гродна — Мінск», які рухаўся па сустрэчных рэйках. У слухаўках ён працягнуў рух і трапіў пад цягнік. Ад атрыманых траўмаў падлетак памёр на месцы.

Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула