БЕЛ Ł РУС

У Мінску праз прыступ сутаргі ў кіроўцы здарылася трайная аварыя ВІДЭА

14.08.2019 / 17:19

Nashaniva.com

У Мінску кіроўца легкавіка праз прыступ сутаргі праехаў на чырвоны сігнал святлафора і сутыкнуўся з іншым аўтамабілем, затым урэзаўся ў прыпаркаванае аўто, паведамляе ДАІ.

ДТЗ здарылася 13 жніўня прыблізна ў 17.50, 28-гадовы кіроўца Hyundai рухаўся па вуліцы Матусевіча ў напрамку вуліцы Цімашэнка. У выніку прыступу курчу ён праехаў на чырвоны сігнал святлафора і сутыкнуўся з аўтамабілем Citroen, які рухаўся таксама па вуліцы Матусевіча ў напрамку вуліцы Аладавых. Ад удару Hyundai адкінула за межы праезнай часткі, дзе ён здзейсніў наезд на прыпаркаваны аўтамабіль Renault.

У выніку аварыі кіроўца Hyundai і 40-гадовая пасажырка Citroen атрымалі траўмы і былі дастаўлены ў гарадскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула