БЕЛ Ł РУС

БХД не пускаюць у палацы

5.02.2009 / 14:03

Nashaniva.com

Уласнікі 10 мінскіх залаў адмовіліся даць памяшканне на правядзенне устаноўчага з’езду Партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Уласьнікі 10 менскіх заляў адмовіліся даць памяшканьне на правядзеньне устаноўчага зьезду Партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя".

Адмоўныя адказы прыйшлі з Міжнароднага адукацыйнага цэнтра IBB, Моладзевага тэатру эстрады, кінатэатраў «Аўрора» і «Цэнтральны», Цэнтральнага Дому афіцэраў, палацаў культуры чыгуначнікаў, МАЗ, МТЗ, «Сукно» і Палацу Рэспублікі.

Сустаршыня аргкамітэта па стварэньні БХД Павал Севярынец не выключае правядзеньня ўстаноўчага зьезда БХД на Кастрычніцкай плошчы.

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула