БЕЛ Ł РУС

У Віцебску п'яны бацька збіў жонку, затым чатырохгадовага сына і выгнаў з кватэры

15.08.2019 / 16:00

Nashaniva.com

У Віцебску мужчына падазраецца ў прычыненні цялесных пашкоджанняў жонцы і пакіданні ў небяспецы сына, паведамляе СК.

Раніцай 12 жніўня ў міліцыю паведамілі, што на лесвічнай пляцоўцы з цялеснымі пашкоджаннямі выяўлена малое дзіця.

Следча-аператыўнай групай устаноўлена, што вечарам 11 жніўня бацька дзіцяці ў стане алкагольнага ап'янення ў ходзе сваркі збіў жонку, пасля чаго жанчына сышла.

Мужчына працягнуў піць, пасля чаго збіў іх чатырохгадовага сына і выгнаў з кватэры. Дзіця заснула ў суседскай дзіцячай калясцы на лесвічнай пляцоўцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула