БЕЛ Ł РУС

КНДР правяла запуск двух неапазнаных снарадаў у бок Японскага мора

16.08.2019 / 7:32

Nashaniva.com

КНДР зрабіла ў пятніцу запуск двух неапазнаных снарадаў з ўсходняга ўзбярэжжа краіны. Пра гэта паведаміла агенцтва Yonhap са спасылкай на Камітэт начальнікаў штабоў (КНШ) Рэспублікі Карэя.

У камітэце паведамілі, што запушчаныя снарады праляцелі 230 кіламетраў.

Паводле яго звестак, пускі былі зроблены з раёна павета Тханчхон на ўсходнім узбярэжжы краіны ў правінцыі Канвандо ў 08:01 і 08:16.

«Далёкасць палёту снарадаў склала 230 км, а максімальная вышыня палёту дасягала 30 км, максімальная хуткасць была 6,1 маха ці больш», - гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула