БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, які раён сёння наведае Лукашэнка

16.08.2019 / 9:38

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка наведае сёння Старадарожскі раён Мінскай вобласці, паведамляе БЕЛТА.

Плануецца, што рабочую паездку кіраўнік дзяржавы традыцыйна пачне з аналізу сітуацыі ў сельскай гаспадарцы - ходу жніва і асенне-палявых работ. Адпаведныя даклады чакаюцца ў ходзе наведвання ТАА «Шапчыцы-агра». Тут таксама пойдзе размова аб вытворчасці малака як у цэлым па краіне, так і ў гэтай гаспадарцы - Аляксандр Лукашэнка наведае малочнатаварны комплекс.

Яшчэ адным пунктам для наведвання абраны Старадарожскі вопытны лясгас.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула