БЕЛ Ł РУС

Мартынаў ляціць у Берлін

5.02.2009 / 15:41

Nashaniva.com

11 лютага Сяргей Мартынаў сустрэнецца ў Берліне з кіраўніком МЗС Германіі Франкам‑Вальтэрам Штайнмаерам.

11 лютага адбудзецца візіт міністра замежных спраў Сяргея Мартынава ў Берлін.

Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе МЗС Германіі, у праграме візіту — сустрэча з кіраўніком германскага знешнепалітычнага ведамства Франкам‑Вальтэрам Штайнмаерам. Пасля яе заканчэння запланаваны падыход да прэсы. Парадак дня сустрэчы пакуль удакладняецца.

Вечарам С.Мартынаў выступіць у гатэлі «Адлон» з прамовай на англійскай мове на тэму «Дыялог ЕС — Беларусь: новыя перспектывы». Выступленне арганізавана пры падтрымцы германскіх палітолагаў Аляксандра Рара (Нямецкае таварыства знешняй палітыкі) і Райнера Лінднера (Усходні камітэт нямецкай эканомікі, Нямецка‑беларускае таварыства).

У МЗС Беларусі не каментуюць інфармацыю аб візіце міністра.

Марына Рахлей, БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула