БЕЛ Ł РУС

Запрацуе нумар 140 — каб аформіць ДТЗ без выкліку ДАІ

16.08.2019 / 11:30

Nashaniva.com

З 19 жніўня (панядзелак) кругласуткава пачне працу кол-цэнтр для кансультавання па афармленні ДТЗ без выкліку ДАІ. Ён будзе працаваць па кароткім нумары 140. Пра гэта паведамілі БелТА ў Беларускім бюро па транспартным страхаванні.

«Часта кіроўцы, знаходзячыся ў стрэсавай сітуацыі, маюць цяжкасці падчас прыняцця рашэння аб афармленні ДТЗ без выкліку ДАІ і запаўненні паведамлення. Таму Беларускім бюро па транспартным страхаванні сумесна са страхавымі арганізацыямі — членамі сябрамі бюро створаны кол-цэнтр па кароткім нумары 140 для кансультавання грамадзян па пытаннях, звязаных з афармленнем ДТЗ без выкліку ДАІ», — паведамілі ў Беларускім бюро па транспартным страхаванні.

Звярнуўшыся ў кол-цэнтр 140, грамадзяне змогуць аператыўна атрымаць кансультацыю як па парадку і ўмовах афармлення ДТЗ без выкліку ДАІ, так і па запаўненні паведамлення ды іншых пытаннях, на якія неабходна звярнуць асаблівую ўвагу ў такіх сітуацыях.

Кансультацыі будуць давацца бясплатна. Але паслугі мабільнай сувязі аплачваюцца па тарыфах мабільных аператараў, а вось званкі для абанентаў стацыянарнай тэлефоннай сеткі з'яўляюцца бясплатнымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула