БЕЛ Ł РУС

Распылілі газ, звязалі рукі: дзёрзкі налёт на ювелірную краму ў цэнтры Мінска ФОТЫ

17.08.2019 / 12:45

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў 11:40 на вуліцы Кісялёва, паведамляе прэс-служба беларускай міліцыі ў сваім тэлеграм-канале.

У 11.40 у памяшканне крамы ўвайшлі двое мужчын. Распылілі пярцовы газ, рукі аднаго прадаўца звязалі пластыкавай стужкай, рукі другога — кайданкамі. Пасля гэтага яны забралі ўсе каштоўнасці з вітрыны і збеглі.

Наведнікаў у краме не было.

Вядзецца вышук, у Мінску на вышук арыентаваныя ўсе нарады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула