БЕЛ Ł РУС

МТЗ знізіў вытворчасць амаль на 50%

6.02.2009 / 12:21

РУП «Мінскі трактарны завод» у студзені 2009 года знізіла вытворчасць трактароў і машын на 49,6%, паведамілі БелаПАН у планава‑эканамічным аддзеле прадпрыемства, падкрэсліўшы, што гэта папярэднія звесткі. На працягу месяца выпушчана 3.000 трактароў і машын.

Аб’ём прамысловай вытворчасці за першы месяц гэтага год склаў 188 млрд. 917 млн. рублёў, што ў супастаўных цэнах на 29,3% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Спецыялісты прадпрыемства падзенне вытворчасці звязваюць з фінансавым крызісам і звужэннем рынкаў збыту.

***

Мінскі трактарны завод быў заснаваны ў 1946 годзе. Аб’ём выпуску прадукцыі складае 8—10% сусветнага рынку колавых трактароў. Прадпрыемства знаходзіцца ў дзесятцы найбуйнейшых сусветных вытворцаў гэтай тэхнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула