БЕЛ Ł РУС

Трамп адклаў сустрэчу з прэм'ерам Даніі з-за яе слоў пра Грэнландыю

21.08.2019 / 07:26

Nashaniva.com

Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп адклаў сустрэчу з дацкім прэм'ер-міністрам Мэтэ Фредэрыксен з-за яе выказванняў аб магчымай куплі Злучанымі Штатамі Грэнландыі. Пра гэта лідар ЗША напісаў у сваім твітары.

«Зыходзячы з выказванняў прэм'ер-міністра Мэтэ Фрэдэрыксен пра тое, што яна не зацікаўлена ў абмеркаванні пытання аб куплі Грэнландыі, я адкладаю нашу сустрэчу», - напісаў ён. Трамп адзначыў, што дацкая прэм'ер зэканоміла шмат сродкаў і намаганняў ЗША і Даніі, быўшы такой прамой.

«Я дзякую ёй за гэта і з нецярпеннем чакаю новага прызначэння сустрэчы ў будучыні», - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Сустрэча Трамп і Фрэдэрыксен павінна была адбыцца праз два тыдні. Прэм'ер Даніі раней называла ідэю прэзідэнта ЗША купіць Грэнландыю абсурднай і казала, што востраў не прадаецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула