БЕЛ Ł РУС

Мінінфармацыі не мае намеру рэгістраваць інтэрнет‑рэсурсы як СМІ

6.02.2009 / 13:27

Nashaniva.com

Міністэрства інфармацыі Беларусі не мае намеру рэгістраваць інтэрнет‑рэсурсы ў якасці сродкаў масавай інфармацыі.

Пра гэта на брыфінгу 6 лютага паведаміла намеснік міністра Лілія Ананіч.

«Мы не будзем рэгістраваць інтэрнет‑СМІ, бо такога паняцця няма ў заканадаўстве. Закон аб друку, які набывае моц 8 лютага, не рэгулюе парадак рэгістрацыі і распаўсюджвання такіх сродкаў масавай інфармацыі. У міністэрстве не праводзіцца ніякай працы па стварэнні палажэння па рэгуляванні дзейнасці такіх выданняў, паколькі ў гэтым няма неабходнасці», — сказала Л.Ананіч.

Паводле суб’ектыўнага меркавання намесніка міністра, інтэрнет‑СМІ ў Беларусі ўжо ёсць, але, як заявіла яна, пакуль няма ніякіх заканадаўчых актаў аб іх дзейнасці.

Сяргей Пульша, БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула