БЕЛ Ł РУС

Дуэйн Джонсан узначаліў спіс самых высокааплатных акцёраў свету

22.08.2019 / 10:12

Nashaniva.com

фота з Вікіпедыі

Дуэйн Джонсан узначаліў штогадовы спіс самых высокааплатных акцёраў свету, які складаўся часопісам Forbes.

За мінулыя 12 месяцаў Джонсан зарабіў 89,4 мільёна даляраў. З гэтай сумы 23,5 мільёна прыпадаюць на фільм «Джуманджы: Новы ўзровень», які выйдзе ў пракат у снежні.

Другое месца заняў Крыс Хемсворт (76,4 мільёна даляраў), трэцяе - Роберт Даўні-малодшы (66 мільёнаў). У пяцёрку таксама ўвайшлі Акшай Кумар (65 мільёнаў) і Джэкі Чан (58 мільёнаў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула