БЕЛ Ł РУС

Паводле сцвярджэнняў Сідорскага, тэмп росту ВУП у студзені склаў 4%

7.02.2009 / 13:59

Тэмп росту ВУП Беларусі ў студзені 2009 года, паводле папярэдніх ацэнак, склаў 104 працэнты да ўзроўню аналагічнага перыяду 2008 года.

Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на пасяджэнні калегіі Міністэрства фінансаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тэмп росту ў прамысловасці за гэты перыяд склаў 101-102 працэнты,
у сельскай мясцовасці - больш як 108 працэнтаў. Інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 120 працэнтаў. Паводле ацэнкі прэм'ера, "гэта нармальны паказчык, які сведчыць аб развіцці эканомікі". Сяргей Сідорскі дадаў, што ў суседніх краінах назіраецца запавольванне эканамічнага росту.

Звесткі пра рост гучаць трохі дзіўна, асабліва з улікам таго, што з многіх заводаў надыходзілі весткі пра вымушаныя адпачынкі, а, напрыклад, МТЗ знізіла вытворчасць амаль напалову.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула