БЕЛ Ł РУС

Зяленскі вызначыўся з прэм'ер-міністрам — кандыдат зусім малады

27.08.2019 / 14:10

Nashaniva.com; фота з фэйсбука Dev Challenge

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапануе парламенту прызначыць прэм'ер-міністрам Аляксея Ганчарука, паведамляе Украінская праўда са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Аляксею Ганчаруку 35 гадоў, ён родам з Чарнігаўскай вобласці. Апошнія тры месяцы ён працаваў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Паводле адукацыі, юрыст, працаваў кіруючым партнёрам у адной з юрыдычных фірмаў. Быў пазаштатным дарадцам міністра экалогіі Ігара Шаўчэнкі. А з 2015 года ўзначальваў незалежны аналітычны цэнтр Офіс эфектыўнага рэгулявання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула