БЕЛ Ł РУС

Брытанскія музыкі пабралі ўзнагароды на цырымоніі «Грэмі»

9.02.2009 / 11:27

Nashaniva.com

Трыумфавалі Coldplay, Adel ды Robert Plant.

Прэстыжную музычную прэмію ўручылі сёння ўначы ў Лос‑Анджэласе. «Грэмі», дарэчы, называюць галоўнай музычнай падзеяй года.

Выканаўцы з Брытаніі пацяснілі сваіх амерыканскіх калегаў.

Гурт Coldplay атрымала адразу тры ўзнагароды, у тым ліку за найлепшы альбом у стылі рок за кружэлку Viva La Vida.

У катэгорыі найлепшая вакалістка перамагла 20‑гадовая ўраджэнка Лондана Адэль.

Але сапраўднымі трыумфатарамі сталі былы фронтмэн Led Zeppelin Роберт Плант і амерыканская скрыпачка і спявачка Элісан Краусс — у іх чатыры "грэмі" ў тым ліку найлепшы запіс году за кампазіцыю «Please Read the Letter».

«Грэмі» ўручаецца ўжо 51 раз.

Адэль (Адэль Лоры Блу Эдкінс), фота з Вікіпедыі

Паводле Эхо Москвы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула