БЕЛ Ł РУС

У Падмаскоўі верталёт зачапіў лініі электраперадачы і ўпаў у раку ВІДЭА

31.08.2019 / 20:54

Nashaniva.com

У раку Клязьма ў раёне падмаскоўнага горада Даўгапрудны ўпаў верталёт. Як мяркуецца, верталёт зачапіў лініі электраперадачы. На месца выехалі ратавальнікі. 

«У 19:05 была заяўка ад відавочцы, які сцвярджаў, што ў раёне Даўгапрудны верталёт упаў у ваду», — паведамілі РБК ў прэс-службе МНС Расіі.

РІА Новості паведамляе, што гэта прыватны двухмесны верталёт, і што палёт верталёта не быў санкцыянаваны. Удакладняецца, колькі людзей знаходзіліся на борце паветранага судна.

На месцы здарэння знойдзены абарваныя правады. Пасля падзення верталёт затануў. Ратавальнікі знайшлі яго на дне вадасховішча. На месца інцыдэнту накіраваны вадалазы. Пра загінулых або пацярпелых пакуль не паведамляецца.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Пароплан задел провод и упал с людьми в воду, на детской площадке искры полетели как дождь на детей. информация от @ima_zatolochnyy

Публикация от Московские водники (@moskovskie_vodniki)

Заведзена крымінальная справа аб парушэнні правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула