БЕЛ Ł РУС

Тэрміны падключэння ІП да сістэмы кантролю касавага абсталявання перанясуць

1.09.2019 / 14:30

Тэрміны падключэння касавага абсталявання індывідуальных прадпрымальнікаў да сістэмы кантролю касавага абсталявання (СККА) будуць перанесеныя. Цяпер рыхтуецца адпаведны праект пастановы Савета Міністраў і Нацыянальнага банка, паведамілі БЕЛТА у Міністэрстве па падатках і зборах.

Прадугледжваецца павелічэнне тэрмінаў магчымасці выкарыстання касавага абсталявання без ўстаноўкі сродкаў кантролю падатковых органаў (СКПО) у выпадку заключэння індывідуальнымі прадпрымальнікамі з РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» (РУП ІВЦ) дамоваў на ўстаноўку, абслугоўванне, зняцце СКПО.

Змены ў заканадаўства рыхтуюцца з улікам прапаноў Рады па развіцці прадпрымальніцтва і Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў «Канструктыўны дыялог».

Падатковым органам дадзена даручэнне да разгляду праекта пастановы не праводзіць кантрольныя мерапрыемствы па гэтым пытанні.

«Запланаваныя змены дазволяць ІП прыняць рашэнне па замене касавага абсталявання з улікам з'яўлення ў Беларусі альтэрнатыўнага рашэння — праграмных кас», — адзначылі ў МПЗ.

Як паведамлялася, раней устаноўленыя тэрміны прадугледжвалі, што ІП у гарадах абласнога падпарадкавання і Мінску забяспечаць падключэнне касавага абсталявання да СККА з 1 верасня, у гарадах раённага падпарадкавання — з 1 кастрычніка, з 1 лістапада — на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула