БЕЛ Ł РУС

«Мэрсэдэс» усмятку: аварыя пад Смалявічамі

1.09.2019 / 17:59

Nashaniva.com

У нядзелю на 412-м км трасы М1 ля пасёлка Цэнтральны Смалявіцкага раёна адбылася аварыя. Легкавік «Мэрсэдэс 500» на расійскіх нумарах сутыкнуўся з мікрааўтобусам «Мэрсэдэс Спрынтар», паведаміла прэс-служба МУС ў сваім телеграм-канале.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца легкавога аўто не даў рады кіраванню і ўехаў у мікрааўтобус, які стаяў на абочыне. А ў тым бусіку сядзелі чатыры чалавекі.

На месцы працуе следча-аператыўная група.

Удзельнікі ДТЗ дастаўлены ў бальніцу для аказання дапамогі.

Абодва кіроўцы цвярозыя. Падрабязнасці аварыі высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула