БЕЛ Ł РУС

Папа Рымскі абвясціў імёны трынаццаці новых кардыналаў: сярод іх легендарны святар з Літвы

2.09.2019 / 09:09

Nashaniva.com

Падчас сустрэчы з вернікамі 1 верасня 2019 г. Папа абвясціў імёны новых кардыналаў, якім 5 кастрычніка, падчас кансісторыі, уручыць сімвалы іх годнасці — кардынальскія берэты, паведамляе Радыё Ватыкана

Сярод новых кардыналаў-выбаршчыкаў: старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, арцыбіскуп Мігель Анхель Аюса Гішот (Miguel Angel Ayuso Guixot); бібліятэкар і архівіст Касцёла, арцыбіскуп Жазэ Таленціна Мэндонса (José Tolentino Mendonça); арцыбіскуп Джакарты Ігнацыус Сугарыё Гарджоатмоджа (Ignatius Suharyo Hardjoatmodjo); арцыбіскуп Гаваны Хуан дэ-ла-Карыдад Гарсія Радрыгес (Juan de la Caridad García Rodríguez) ды інш.

У Калегію кардыналаў, апрача дзесяці кардыналаў-выбаршчыкаў, увойдуць тры іерархі, якім за 80 — гэта: былы Апостальскі нунцый у Егіпце, арцыбіскуп Майкл Фіцджэральд (Michael Louis Fitzgerald); іерарх з Анголы біскуп-эмерыт (г.зн. на пенсіі) Эўджэніа Даль Корса (Eugenio Dal Corso), а таксама арцыбіскуп-эмерыт Каўнаса Сігітас Тамкявічус (Sigitas Tamkevičius).

Фота: vaticannews.va/lt

Сігітасу Тамкявічусу 80 гадоў. Ён быў адным з ініцыятараў петыцыі супраць дзеянняў савецкай улады ў дачыненні да Каўнаскай семінарыі. З-за гэтага яму на год забаранілі святарскае служэнне. Працаваў на заводзе.

У 1972 г. ініцыяваў падпольнае выданне «Хронікі Каталіцкай царквы Літвы», якая публікавала звесткі пра факты рэлігійнай дыскрымінацыі.

У 1978 г. разам з чатырма іншымі літоўскімі святарамі заснаваў Каталіцкі камітэт па абароне правоў вернікаў. У 1983 г. быў арыштаваны і асуджаны да дзесяці гадоў пазбаўлення волі за антысавецкую прапаганду. Адбываў пакаранне ў лагерах Пермі і Мардовіі. У 1988 годзе ён быў сасланы ў Сібір. Вызвалены дзякуючы дэмакратычным зменам у СССР.

З 1990 года — рэктар Каўнаскай духоўнай семінарыі. З мая 1996 года быў арцыбіскупам — мітрапалітам Каўнаскім. З 1999 г. па 2002 год і з 2005 г. па 2015 г. — старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Літвы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула