Dzieciuki прэзентавалі альбом «Радыё Harodnia» АЎДЫЯ
паслухайце проста тут
Гарадзенскія панкі прэзентавалі на партале TuzinFM свой трэці студыйны альбом.
Лідар гурта Алесь Дзянісаў распавёў, што Dzieciuki трошкі адышлі ад папярэдняга гуку — больш ўвагі было нададзена гучанню і аранжыроўкам. Побач з хардкор-панкам з'явіўся вальс. А побач з фольк-панкам — рэгі.
З моманту выхада другога альбома «Рэха» прайшло тры гады, і выхад «Радыё «Harodnia» моцна замарудзіўся праз недахоп вопыту. Затое, як кажуць музыкі, увесь запіс быў зроблены самастойна, без краўдфандынгаў і пазык.